fbpx
Национальный центр электронных услуг

Давераны трэці бок

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2011 г. № 515 «Аб некаторых пытаннях развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь» Нацыянальны цэнтр электронных паслуг вызначаны нацыянальным аператарам даверанага трэцяга боку (ДТБ) па прызнанні сапраўднасці электронных дакументаў пры міждзяржаўным электронным узаемадзеянні, а таксама ўпаўнаважаным аператарам інтэграцыйнага шлюза нацыянальнага сегмента інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС.

Служба ДТБ створана для міждзяржаўнага абмену электроннымі дакументамі і аўтаматызацыі працэсаў, звязаных з пацвярджэннем сапраўднасці электроннага лічбавага подпісу, ідэнтычнасці і цэласнасці дакументаў і прызнання іх юрыдычнай сілы і дакладнасці.

Па пытаннях аказання паслуг звяртайцеся ў кантакт-цэнтр НЦЭП.